Blogger
orshafans
On Blogger since: January 2024
Profile views: 108

My blogs

About me

GenderMale
Introduction«Старт» Ворша заснаваны ў 1951 годзе. Гістарычныя колеры блакітна-чорныя. Першая назва — «Праца», у 1955-1956 «Буравесьнік», потым ЗШМ, у перыяд з 1960-га па 1965 гг. насіў назву «Машынабудаўнік». З 1965 па 1989 гг. выступаў пад назвай «Старт». У канцы ХХ стагоддзя перажыў яшчэ некалькі пераназваньняў. З 1990 да 1994 называўся «Лягмаш». У сезоне-95 «Максім-Ворша», у 1996 — «Максім-Лягмаш». З 1997 па 2004 гг. — «Ворша», 2005-2007 — «Ворша-Белаўтасэрвіс», з 2008 па цяперашні час клюб афіцыйна носіць імя «Ворша». Дасягненьні ў савецкі час: 4-е месца ў першынстве БССР (1971), фіналіст Кубку БССР (1971). 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласьці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласьці (1961, 1971, 1972, 1976). 7-разовы сярэбраны прызёр першынства Віцебскай вобласьці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989, 2002). 4-разовы бронзавы прызёр першынства Віцебскай вобласьці (1966, 1974, 1975, 1979). Дасягненьні ў першынствах Рэспублікі Беларусь: 8-е месца ў 1-й лізе (1996), чэмпіён 2-й лігі (1995).
Interestsfootball, bandy, sport, history
Favorite moviesНайбуйнейшыя перамогі: 10:1 (Аўтатранс Менск, 1991, Віцьбіч-Дынама-Энэрга Віцебск, 1999), 9:0 (Случ Слуцак, 1981), 8:0 (Граніт Мікашэвічы, 1980, Арэса Любань, 1992/93, Лівадыя Койданаў, 2004 і СДзЮШАР № 3 Пінск, 2017). Найбуйнейшыя паразы: 1:11 (Тарпэда Жодзіна, 2015), 1:10 (зборная Горадні, 1957).
Favorite booksВалейбольны клюб «Узьлёт» Мужчынская валейбольная каманда «Ўзьлёт» у Воршы створана ў 1996 годзе на базе заводу Лягмаш, дзе і ў савецкі час існавалі валейбольныя мужчынская і жаночая каманды. Яна была заяўлена ў І лігу першынства Рэспублікі Беларусь і заняла 5-е месца. У наступным сезоне каманда заняла 1-е месца ў І лізе і атрымала права выступаць у Вышняй лізе чэмпіянату. Тры гады каманда выступала ў Вышняй лізе першынства РБ, дзе займала 5-7 месцы. У наступныя гады з розным посьпехам дружына працягвала выступаць у чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь. У сезоне 2011-2012 гг. «Узьлёт» заняў 6-е месца ў І лізе. З таго часу выступаў у дывізіёне Б першынства краіны да роспуску ўлетку 2021-га.
Google apps
Main menu